Аляксандр Лагвінец
беларускі палітык з Сухарава
Александр Логвинец
белорусский политик из Сухарево
Асоба
38 год. Нарадзіўся ў вёсцы Дворышча Хойніцкага раёна ў сялянскай сям'і. Беларус. Беспартыйны.
Жанаты. Жонка Святлана – настаўніца пачатковых класаў. Сыну Антону 15 год. Пражываюць у м-не Сухарава, вул. Чайлыткі.
Хобі: футбол, вандроўкі на ровары, плаванне.
Прафесіянал
З адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны".
Магістр паліталогіі (Страсбург, Францыя).
Выкладчык паліталогіі. Выкладаў у Беларусі, Украіне, Расіі, краінах ЕС і ЗША.
Валодае 5-цю мовамі. Родная мова – беларуская. Перакладчык. Працаваў у Еўрапейскім парламенце.
Кіраўнік культурна-асветніцкага аддзелу МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Грамадзянін
Верыць у лепшую Беларусь. Займае актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Сухараўскай акрузе ў 2004. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі атрымаў падтрымку больш за 10 000 грамадзян.
Актыўна змагаецца за паляпшэнне якасці жыцця жыхароў нашага раёну. У 2006 арганізаваў збор подпісаў за пабудову паліклінікі ў Сухараве (сабрана 2500 подпісаў).
Заснавальнік Руху “За Свабоду”.
Лаўрэат “Прэміі Еўропы” 2007 году нямецкага фонду імя Гайнца Шварцкопфа “Маладая Еўропа”
Человек
38 лет. Родился в деревне Дворище Хойникского района. Белорус. Беспартийный.
Женат. Жена Светлана – учитель начальных классов, сыну Антону 15 лет
Проживают в микрорайоне Сухарево по ул. Чайлытко.
Хобби: футбол, плавание, велопрогулки.
Профессионал
С отличием окончил БГУ, специальность “Международные отношения”.
Магистр политологии (Страсбург, Франция).
Преподаватель политологии. Преподавал в Беларуси, Украине, России, странах ЕС и США.
Владеет 5-ю языками. Родной язык – белорусский. Работал переводчиком в Европейском Парламенте
В настоящий момент – начальник отдела в МГА «ЗБС Бацькаўшчына»
Гражданин
Верит в лучшую Беларусь. Занимает активную гражданскую позицию.
Кандидат в депутаты Палаты представителей по Сухаревскому округу в 2004 Согласно официальным данным получил поддержку более чем 10 000 граждан.
Активно борется за улучшение качества жизни жителей нашего района. В 2006 организовал сбор подписей за строительство поликлиники в Сухарево. (собрано 2500 подписей).
Один из основателей Руха “За Свабоду”.
Лауреат “Премии Европы” 2007 года нямецкого фонда имени Гайнца Шварцкопфа “Молодая Европа”
Пытанні - адказы
Ці праўда, што ў Беларусі выбараў ужо даўно няма, а дэпутатаў прызначаюць зверху?
Так. "Галасуй, не галасуй, а палічаць, як трэба". Менавіта падлік галасоў зьяўляецца самай закрытай і ганебнай часткай нашых выбараў. Ніводнага чалавека з маёй каманды не дапусцілі ў склад камісіяў. У камісіях будуць тыя ж самыя людзі, што былі тамі і 2, і 4, і 6 год таму. Думаеце яны будуць лічыць па-сапраўднаму?
Навошта тады балатавацца?
Каб была рэальная альтэрнатыва. Добра ведаю, што ў Сухараве вялікая колькасць прыхільнікаў. Хачу, каб яны ведалі, што яны не адны, а разам нас шмат. Найбольш важная задача для мяне - прадэманстраваць рэальную сувязь з жыхарамі акругі і прапанаваць шляхі вырашэння мясцовых праблемаў.
Наколькі добра вы ведаеце патрэбы людзей?
Я жыву ў Сухараве з 2000 году, абыйшоў тут тысячы кватэраў. Падчас кожнай кампаніі мы праводзім апытанні пра найбольш вострыя праблемы жыхароў Сухарава. Так было і ў гэты раз. Я вельмі рады, што, нягледзячы на шматгадовую ідэалагічную апрацоўку, нашы людзі добра разумеюць сітуацыю ў краіне і цвяроза ацэньваюць выбарчы фарс.
Чаго Вы дасягнулі ў выніку сваёй дзейнасці ў Сухараве?
Найбольш заўважная рэч - гэта збор подпісаў за больш хуткую пабудову паліклінікі, якую ўрэшце адчынілі ў 2009 годзе, хаця па першапачатковым плане павінны былі гэта зрабіць у 2005 г. Таксама ганаруся, што здолеў аб'яднаць у маёй сухараўскай камандзе маладых актыўных і паспяховых людзей, якія сваім аптымізмам і гатоўнасцю працаваць на карысць людзей моцна натхняюць мяне.
Што Вы прапаноўваеце на гэты раз?
Збіраем подпісы за тое, каб:
- паміж вуліцамі Лабанка і Фёдарава быў пабудаваны шматпрофільны Парк актыўнага адпачынку "Multipark" (multipark.info) на аснове архітэктурнага праекту, распрацаванага па маёй замове;
- былі знойдзены адпаведныя сродкі для забеспячэння дастатковай колькасці спецыялістаў у паліклініцы №10;
- быў праведзены капітальны рамонт і запланавана далейшае пашырэнне да 6-ці палосаў дарогі па вул. Панамарэнкі-Шаранговіча;
- была прынята праграма рацыянальнай рэкаструкцыі прыдамавых тэрыторыяў з мэтай паляпшэння дзіцячых пляцовак і павелічэння бясплатных парковачных месцаў.
Навошта Вам дэпутацкі мандат?
Як вядома, праца дэпутата мясцовага савету не аплочваецца. Маючы дэпутацкі мандат, можна больш эфектыўна абараняць правы і інтарэсы людзей. Адрозна ад прызначаных дэпутатаў буду ставіць самыя вострыя і нязручныя пытанні перад уладамі. Хачу, каб нарэшце людзі ў акрузе ведалі імя і кантакты дэпутата і маглі непасрэдна да яго звярнуцца.
Якім чынам Вас можна падтрымаць?
Паставіць свой подпіс у падтрымку звароту ў Мінгарвыканкам наконт згаданых вышэй праблемаў. Праз тэлефон, электронную пошту, на пікетах і сустрэчах выказваць словы падтрымкі, далучыцца да нашай працы па зборы подпісаў. Стаць назіральнікам на сваім участку, каб паяглядзець, наколькі справядліва "лічаць" галасы. Кантактаваць і ў міжвыбарчы час.
Буду працаваць, каб апраўдаць Ваш давер!
Аляксандр Лагвінец
Вопросы - Ответы
Правда ли, что в Беларуси выборов уже давно нету, а депутатов назначают сверху?
Да. "Голосуй, не голосуй, а посчитают, как надо". Именно подсчет голосов является самой закрытой і бесчестной частью наших выборов. Ниодного человека из моей команды не допустили в состав комиссий. Там будут те же самые люди, которые были там и 2, 4, и 6 лет назад. Думаете, они будут считать по-настоящему?
Зачем тогда баллотироваться?
Чтобы была реальная альтернатива. Хорошо знаю, что в Сухарево много сторонников. Хочу, чтобы они знали, что они не одни, а вместе нас много. Самая важная задача для меня - продемонстрировать реальную связь с жителями округа и предложить пути решения местных проблем.
Насколько хорошо Вы знаете нужды людей?
Я жыву в Сухарево с 2000 года, обошел тут тысячи квартир. Во время каждой компании мы проводим опрос про наиболее острые проблемы жителей Сухарево. Так было и в этот раз. Я учень рад, что, несмотря на многолетнюю идеологическую обработку, наши люди хорошо понимают ситуацию в стране и трезво оценивают выборный фарс.
Чего Вы достигли в результате своей деятельности в Сухарево?
Наиболее заметная вещь - это сбор подписей за более быстрое строительство поликлиники, которую наконец-то открыли в 2009 году, хотя по первоначальному плану должны были сделать это еще в 2005 г. Так же горжусь, что смог объединить в моей сухаревской команде молодых активных и успешных людей, которые своим оптимизмом и готовностью работать на благо людей сильно воодушевляют меня.
Что Вы предлагаете на этот раз?
Собираем подписи за то, чтобы:
- между улицами Лобанка и Федорова был построен многопрофильный Парк активного отдыха "Multipark" (multipark.info) на основе архитектурного проекта, разработанного по моему заказу;
- были найдены соответствующие средства для обеспечения достаточного числа специалистов в поликлинике №10;
- был проведен капитальный ремонт и запланировано дальнейшее расширение да 6-ти полос дороги по ул. Паномаренки-Шаранговича;
- была принята программа з целью улучшения детских площадок и увеличения числа бесплатных парковочных мест.
Зачем Вам депутатский мандат?
Как известно, работа депутата местного совета не оплачивается. Имея депутатский мандат, можно более эффективно защищать права и интересы людей. В отличии от назначенных депутатов, буду ставить самые острые и неудобные вопросы перед властями. Хочу, чтобы наконец люди знали имя и контакты депутата и могли непосредственно к нему обратиться.
Каким образом можно Вас поддержать?
Поставить свою подпись в поддержку упомянутых выше проблем. Через телефон, электронную почту, на пикетах и встречах высказать слова поддержки, присоединиться к нашей работе по сбору подписей. Стать наблюдателем на своем участке, чтобы посмотреть, насколько справедливо "считают" голоса. Связываться и между выборами.
Буду работать, чтобы оправдать Ваше доверие!
Александр Логвинец